Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Няма крызысу, няма праблемаў — сталінскі прынцып”


"Ці скончыўся ў Беларусі эканамічны крызыс?" Адказвалі мінакі на вуліцах Горадні.

Малады спадар: “Ня ведаю, мне здаецца, што яшчэ ня скончыўся. Ня хочуць проста псаваць сабе настрой, забіваць галаву дурнымі думкамі”.

Спадар: “А навошта людзей турбаваць? Няма крызысу, няма праблемаў — сталінскі прынцып… Але калі яго не было? Ён заўсёды ёсьць, у рознай форме папросту, гэта маё меркаваньне: дзесьці лепш, дзесьці горш, а крызыс як быў, так і ёсьць, гэта пастаянная рэч, ня можа быць, каб паўсюль быў уздым”.

Сталы спадар: “Ён і не пачынаўся, не было ніякага крызысу. Які можа быць крызыс у Беларусі? Людзі працуюць, заробак атрымліваюць, усё ў нас ёсьць”.

Спадар: “Па-мойму, ён і не пачынаўся. Усе свае сямейныя пытаньні мы вырашаем, як і вырашалі, а сям’я — гэта ячэйка дзяржавы”.

Спадар: Ён ужо шаснаццаць гадоў у нас, крызыс. Мова ў заняпадзе, а бяз гэтага любая нацыя памірае, усё зьнішчаецца. Я зьвязваю з народам, раз такі народ: асобы прыходзяць і зыходзяць, але, як кажуць, “мае рацыю адзін, натоўп ня мае рацыі”. Але калі натоўп будзе з адзінак, тады гэта будзе грамадзтва”.

Спадар: “Як скажу, то пасадзяць…”

Ягоны прыяцель: Кажа: лішняга нічога не скажу, бо пасадзяць у камэру… Я лічу, што людзям ужо проста надакучыла на гэтую тэму гаварыць, таму што ці ёсьць зрухі, ці няма, каго яны закрануць, каго — не, хто ведае? Людзі адасобіліся. Калі яны дзеляцца нейкімі ўражаньнямі, то ў сямейным коле, суседзі з суседзямі не размаўляюць, савецкія часы скончыліся, калі людзі і дапамагалі адно аднаму, дый усялякае было. Таму каго ён закрануў, каго не. Людзі зацікаўленыя толькі ў матэрыяльным баку жыцьця. Асабіста я лічу, што самая вялікая бяда — гэта страта маральнасьці маладога пакаленьня, усё вымяраецца грашыма”.

Спадар: “Ды крызыс працягваецца, адчуваецца па пакупніцкай здольнасьці людзей. Няма збыту тавару, хаця ў нас тавар нібыта і добры, але ня ўсё можам прадаць: тут канкурэнцыя вялікая: Кітай, Турцыя — танныя тавары лёгкай прамысловасьці, ды й нашыя сябры, Расейская Фэдэрацыя. Трошку не атрымліваецца ў нас”.

Спадар: “Так адразу й не адкажаш, але, напэўна, ўсё-ткі адчуваецца крызыс. А ў чым гэта выражаецца — нават і не скажу так зьлёту. Дзесьці цэны падвышаюцца, а дзесьці — наадварот, на кватэры, вось пішуць, цэны панізіліся, людзі як езьдзілі ў адпачынак за мяжу, так і езьдзяць, па-мойму, як будаваліся, так і будуюцца”.

СПАМПАВАЦЬ

XS
SM
MD
LG