Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія вельмі хацела б бачыць Беларусь у Радзе Эўропы

  • БелаПАН

Пра гэта заявіў намесьнік старшыні камітэту замежных справаў, абароны і бясьпекі сэнату Чэскай Рсэпублікі Томаш Ірса 20 жніўня ў Менску на сустрэчы з кіраўніком камісіі міжнародных справаў і нацыянальнай бясьпекі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Нінай Мазай.

У адказ на словы Мазай аб тым, што беларускія парлямэнтары гатовыя зрабіць унёсак у працэс актывізацыі двухбаковых адносін, Ірса адзначыў, што ў Радзе Эўропы актыўна абмяркоўваецца пытаньне ўступленьня Беларусі ў арганізацыю.

"Для вырашэньня гэтага пытаньня вам неабходна на юрыдычным узроўні вырашыць праблему прымяненьня сьмяротнага пакараньня, а таксама правесьці справядлівыя выбары", — сказаў чэскі сэнатар.

Ён падкрэсьліў, што вырашыць праблему правядзеньня справядлівых выбараў ня так ужо складана.

"Самае простае — запрасіць прадстаўнікоў апазыцыі ў склад выбарчых камісій", — дадаў Ірса.
XS
SM
MD
LG