Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільска-палестынскія перамовы могуць аднавіцца ў верасьні



Мірныя двухбаковыя перамовы паміж Ізраілем і палестынцамі могуць аднавіцца 2 верасьня ў Вашынгтоне. Як паведамляюць СМІ са спасылкай на дыпляматычныя колы ў ЗША, "чацьвёрка" міжнародных пасярэднікаў у бліжэйшы час зьвернецца з адпаведнай прапановай да кіраўніцтва Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі.

Напярэдадні прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заявіў, што бакі "вельмі блізкія" да аднаўленьня перамоваў.
XS
SM
MD
LG