Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква будзе дамагацца вяртаньня Бута на радзіму



Як заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, Масква лічыць, што рашэньне суду Тайлянду аб экстрадыцыі расейца Віктара Бута ў ЗША, было прынятае пад ціскам, а таму мае намер дамагацца яго вяртаньня свайго грамадзіна на радзіму.

Заява зроблена ў сувязі з тым, што сёньня апэляцыйны суд Тайлянду пастанавіў экстрадаваць 43-гадовага былога савецкага афіцэра Віктара Бута ў ЗША. Бут, які сьцьвярджае, што стаў ахвярай амэрыканскай правакацыі, быў арыштаваны ў Тайляндзе ў сакавіку 2008 года паводле запыту праваахоўных органаў ЗША. У Злучаных Штатах яго падазраюць у незаконных пастаўках ваеннай тэхнікі розных узброеным групоўкам, што дзейнічаюць у Паўднёвай Амэрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.
XS
SM
MD
LG