Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН хутка завершыць збор сродкаў для Пакістану



ААН блізкая да завяршэньня збору сродкаў для дапамогі пацярпеламу ад паводак Пакістану. Раней ААН ставіла перад усясьветнай супольнасьцю мэту сабраць 460 мільёнаў даляраў. Падчас апошняй экстранай нарады Генэральнай Асамблеі, якая прайшла 17 жніўня, ЗША абяцалі выдаткаваць дадатковыя сродкі Пакістану.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун параўнаў разбуральныя паводкі ў Пакістане, у выніку якіх пацярпелі 20 мільёнаў чалавек, з цунамі. Пасьля Генэральнай Асамблеі міністар замежных спраў Пакістану Махмуд Курэшы выказаў упэўненасьць у тым, што задача па зборы 460 мільёнаў даляраў будзе лёгка дасягальнай.
XS
SM
MD
LG