Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: зьніклага журналіста шукаюць у вадасховішчы


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч узяў пад асабісты кантроль справу аб вышуку галоўнага рэдактара Харкаўскай газэты "Новы стыль" Васіля Кліменцьева.

Як паведамілі “Интерфаксу” ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, у пятніцу В.Януковіч яшчэ раз выклікаў генэральнага пракурора Ўкраіны Аляксандра Мядзьведьку і міністра ўнутраных спраў Анатоля Магілёва для даклада аб ходзе вышуку журналіста.

"Праваахоўныя органы Харкаўскай вобласьці і ўсёй Украіны павінны зрабіць усё магчымае і немагчымае для таго, каб знайсьці журналіста. Трэба таксама зьвярнуцца па дапамогу да праваахоўнікаў суседніх з Украінай дзяржаў", - падкрэсьліў прэзыдэнт.

Тым часам Міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бяз межаў” заклікала ўкраінскія ўлады правесьці дакладнае і празрыстае расьсьледаваньне зьнікненьня галоўнага рэдактара харкаўскай газэты “Новы стыль” Васіля Кліменцьева. 11 жніўня журналіст выехаў з дому з незнаёмым у машыне і больш яго ніхто ня бачыў.

“Рэпартэры бяз межаў” зьвяртаюць увагу, што напярэдадні Кліменцьеў рыхтаваў матэрыял пра абыходжаньне з участкамі зямлі ў раёне вёскі Мартавае. Міліцыя праводзіла ў яго кватэры ператрус і забрала бяз вопісу некаторыя рэчы. Праваабаронцы лічаць, што зьнікненьне журналіста можа быць зьвязанае з выкананьнем ім прафэсійных абавязкаў. За інфармацыю пра месцазнаходжаньне і лёс журналіста абвешчанае ўзнагароджаньне 20 тысяч грыўняў.

Раней у МУС паведамілі, што з заявай аб згубе журналіста ўвечары жніўня 12 зьвярнуліся ў міліцыю, яго сваякі.

15 жніўня сьледчы аддзел Дзяржынскага райаддзелу Харкаўскага гарадзкога ўпраўленьня міліцыі завёщ крымінальную справу па арт.115 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (наўмыснае забойства). У цяперашні час адпрацоўваюцца розныя вэрсіі зьнікненьня, у тым ліку зьвязаныя з выкананьнем прафэсійных абавязкаў.

17 жніўня на Печанескім вадасховішчы (рака Северскі Данец) у чоўне, што плаваў па возеры, быў знойдзены мабільны тэлефон, які належаў В. Кліменцьеву. З 18-га жніўня міліцыянты, кінолягі і вадалазы абсьледуюць прылеглую тэрыторыю.
XS
SM
MD
LG