Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мінабароны Расеі аб'явіла тэндэр на пакупку авіяносцаў



Міністар абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў абвясьціў сёньня пра пачатак міжнароднага тэндэру на пастаўку двух авіяносцаў для гэлікоптараў. Паводле расейскіх СМІ, міністар заявіў, што Расея знойдзе пастаўшчыкоў ужо сёлета.

Раней Масква праводзіла перамовы з Францыяй аб магчымым пагадненьні па набыцьці карабля клясы “Містраль”. Пры гэтым Крэмль сцьвярджае, што пошукі магчымых пастаўшчыкоў працягваюцца.
XS
SM
MD
LG