Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка сустрэўся з Р.Качар'янам


Р.Качар'ян і А.Лукашэнка ў 2006 годзе

Р.Качар'ян і А.Лукашэнка ў 2006 годзе

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў зь неафіцыйным візітам у Армэнію 2 дні таму ў суправаджэньні свайго старэйшага сына, правёў апошнія два дні ў кампаніі былога прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар'яна, паведамляе армянская газэта «Жаманак».

«Ня выключана, што пры дапамозе Качар'яна Лукашэнка спрабуе сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым», - піша «Жаманак». - «Гэта ня першы выпадак, калі Лукашэнка зь неафіцыйным візытам прыяжджае ў госці да Качар'яна. Мінулым разам, калі Лукашэнка прыбыў у Армэнію (тады яго суправаджаў малодшы сын), яны разам накіраваліся ў Цахкадзор, дзе ў кампаніі з Качар'янам каталіся на лыжах », - завяршае газэта.

Прэсавы сакратар Р.Качар'яна Віктар Сагаманян пацьвердзіў Радыё Свабода, што ўчора Лукашэнка сустрэўся з Качар'янам, аднак адмовіўся ўдакладніць, дзе адбылася гэтая сустрэча і пры якіх абставінах. Качар'ян гэтымі днямі знаходзіўся на возэры Сэван.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG