Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея падоўжыла вайсковую прысутнасьць у Армэніі


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і яго армянскі калега Серж Саргсян падпісалі сёньня ў Эрэване пагадненьне аб падаўжэньні расейскай вайсковай прысутнасьці да 2044. У Цырымонія падпісаньня дакумэнту трансьлявалася па ўсіх мясцовых тэлеканалах. Згодна з пагадненьнем, расейскія вайскоўцы атрымаюць на гэты пэрыяд у арэнду ваенную базу ў Армэніі і будуць надалей адказваць за дзяржаўную бясьпеку краіны.

Дакумэнт умацаваў пазыцыі Масквы ў стратэгічна-важным для яе паўднёвакаўкаскім рэгіёне. Назіральнікі, аднак, не выключаюць, што новае пагадненьне можа выклікаць трывогу ў суседнім Азэрбайджане, які мае даўні канфлікт з Армэніяй у сувязі са спрэчнымі тэрыторыямі Нагорнага Карабаху.
XS
SM
MD
LG