Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рок-музыкі выйдуць у нядзелю на Пушкінскую плошчу ў Маскве


Урад Масквы не дазволіць абаронцам Хімкінского лесу правесьці канцэрт 22 жніўня на Пушкінскай плошчы. Пра гэта стала вядома з адмысловай заявы прэсавай службы мэра і ўраду Масквы. Як адзначаецца ў заяве, раней ўрад "цалкам задаволіў" заяўку абаронцаў, аднак на правядзеньне мітынгу, а не канцэрту, бо заяўка на канцэрт ды на іншыя культурніцкія мерапрыемствы паводле закону павінна была падавацца значна раней.

У размове са Свабодай вядоўца мерапрыемства, музычны крытык Арцемі Троіцкі адзначыў, што такія музыкі як Юры Шаўчук, Аляксандар Ф. Скляр, "Тэлевізар", Padla Bear Outfit, Барто ды іншыя прыйдуць на Пушкінскую плошчу на мітынг, а калі яны пасьля сваіх выступаў захочуць прасьпяваць, то гэта іх права.
XS
SM
MD
LG