Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргіскія мітынгоўцы патрабуюць вяртаньня мэра ў Ош



Каля паўтары тысячы чалавек сабраліся на мітынгу ў горадзе Ош на поўдні Кіргізстану, каб падтрымаць мэра Мэліса Мырзакматава. Некаторыя з прысутных патрабуюць адстаўкі Розы Атунбаевай, якая стала ў ліпені прэзыдэнтам краіны.

Месцазнаходжаньне мэра горада застаецца невядомым. Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што Мырзакматаў быў затрыманы ў Бішкеку, аднак афіцыйнага пацьвярджэньня гэтаму няма.
XS
SM
MD
LG