Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Азэрбайджану пакінуў прысуд блогерам


Вярхоўны суд Азэрбайджану пакінуў прысуд двум блогерам. Эмін Мілі і Аднанам Халізадэ былі арыштаваныя летась у ліпені і асуджаныя на два гады турмы па абвінавачваньні ў хуліганстве. Блогеры вельмі крытычна пісалі пра азэрбайджанскія ўлады.

Праваабарончыя арганізацыі і заходнія дзяржавы назвалі прысуд палітычна матываваным. Аднак апэляцыйны суд Азэрбайджану, а потым Вярхоўны суд пакінулі свае рашэньні бязь зьменаў.
XS
SM
MD
LG