Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнікі дзяржаў АДКБ сустракаюцца ў Армэніі


У Армэніі сёньня пачынаецца нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць меры стабілізацыі абстаноўкі ў Кіргізстане і мэханізмы рэагаваньня на крызысныя сытуацыі. Паводле крыніцаў у Крамлі, пытаньне аб выкарыстаньні сілаў АДКБ для нармалізацыі абстаноўкі ў Кіргізстане не стаіць на парадку дня, але не выключаецца абмеркаваньне ваенна-тэхнічнай дапамогі гэтай краіне. Нефармальны саміт кіраўнікоў АДКБ стане чацьвёртым у гісторыі, Армэнія прымае яго ўпершыню. Заплянаваныя ня толькі рабочыя сустрэчы прэзыдэнтаў, але і наведваньне імі возера Сэван.

У Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бясьпецы ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея, Таджыкістан і Ўзьбекістан. Старшынюе гэтай арганізацыі цяпер расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў. Ня выключана, што Мядзьведзеў правядзе ў межах ерэванскай сустрэчы асобныя двухбаковыя перамовы з калегамі па АДКБ.
XS
SM
MD
LG