Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Празе адкрыюць помнік паляку, які спаліў сябе раней, чым Палах


У Чэхіі і Славакіі згадваюць гадавіну акупацыі 1968-га году. Тады ў ноч з 20 на 21 жніўня войскі пяці краін Варшаўскай дамовы на чале з СССР увайшлі на тэрыторыю Чэхаславаччыны, каб перашкодзіць разьвіцьцю рэформаў, вядомых над назвай “Праская вясна”, або “ спроба сацыялізму з чалавечым тварам”. Ваенны гісторык Даніэл Паволны ў сваёй кнізе , на якую спасылаецца чэская газэта “Hospodářské noviny” піша, што ад пачатку акупацыі да канца 1968-га году ў Чэхаславаччыне загінула 116 чужых вайскоўцаў. У большасьці выпадкаў гэта былі дарожныя аварыі або неасьцярожнае абыходжаньне са зброяй. Паводле чэскага гісторыка, дакумэнтальна вядомы толькі адзін выпадак, калі салдата забілі. Колькасьць ахвяраў сярод чэхаў і славакаў да канца 1968 году гісторыкі называюць ад 108 да 127.

Сёньня ў Празе будзе адкрыты помнік паляку Рышарду Сіўцу, які падпаліў сябе на знак пратэсту супраць акупацыі. Яго чын з-за тагачаснай цэнзуры ў Польшчы ня быў так шырока вядомы як пазьнейшае самаспаленьне чэскага студэнта Яна Палаха. Рышард Сівец падпаліў сябе 8 верасьня 1968 году перад урадавай трыбунай на стадыёне у Варшаве, дзе тады адзначаліся дажынкі.
XS
SM
MD
LG