Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румынію прыбываюць дэпартаваныя з Францыі цыганы


На лётнішча ў Бухарэсьце сёньня пачалі прыбываць цыганы, якіх масава дэпартуюць з Францыі. Паведамляецца, што сёньня былі дэпартаваныя 93 чалавекі. Да канца месяца францускія ўлады плянуюць выслаць у Баўгарыю і Румынію 700 чалавек.

У ліпені прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі загадаў зьнесьці 300 цыганскіх табараў у краіне. Акцыя праводзіцца ў рамках кампаніі па змаганьні са злачыннасьцю. Гэтыя крокі Парыжу выклікалі моцную крытыку ў Францыі і за яе межамі.
XS
SM
MD
LG