Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 жніўня


Belarus – Calendar 2010 published by TBM, 30dec2009

Belarus – Calendar 2010 published by TBM, 30dec2009

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, дождж, навальніца, тэмпэратура +16-18 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ адбудзецца сустрэча старшыні сталай камісіі Савету Рэспублікі Ніны Мазай з парлямэнцкай дэлегацыяй Чэскай Рэспублікі.

У прэсавым цэнтры газэты "Комсомольская правда" в Белоруссии" адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя “1 верасьня – дзень уступленьня ў сілу закону “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі”. На пытаньні журналістаў адкажуць дырэктар Інстытуту мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандар Лукашанец і дарадца міністра адукацыі па сувязях з грамадзкасьцю, загадчык катэдры стылістыкі і літаратурнага рэдагаваньня Інстытута журналістыкі БДУ Віктар Іўчанкаў.

У Эрэване – нефармальны саміт АДКБ (Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан, Узбэкістан).

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1000: Утварылася першая ў гісторыі вугорская дзяржава

1868: У ЗША афіцыйна абвешчанае заканчэньне вайны паміж Поўначчу і Поўднем

1918: Дзяржавы Антанты прызналі дзяржаўную незалежнасьці Літвы, Латвіі і Эстоніі

1940: Леў Троцкі сьмяротна паранены агентам савецкай выведкі ў Мэхіка. Памёр на наступны дзень

1953: Савецкі Саюз абвясьціў аб пасьпяховым выпрабаваньні вадароднай бомбы

1968: Войскі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну

1988: Скончылася вайна паміж Іракам і Іранам

1991: Эстонія абвяшчае сваю незалежнасьць

Нарадзіліся

1932: Васіль Аксёнаў, расейскі пісьменьнік (памер у 2009 годзе)

1941: Слабадан Мілошавіч, былы прэзыдэнт Югаславіі (памер у 2006 годзе)

Памерлі

1919: Іван Луцкевіч, беларускі архэолаг, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (нарадзіўся ў 1881 годзе)

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Эстонія – Дзень аднаўленьня незалежнасьці

Вугоршчына – Дзень Сьвятога Іштвана, заснавальніка вугорскай дзяржавы

МІНУС 365:


Лукашэнка зноў абяцае сысьці ў зямлянкі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Сябры, стрэлы гучаць ўжо ў двары Чэхаславацкага радыё. Я думаю, што неўзабаве прагучаць апошнія словы нашага вяшчаньня. Дарагія сябры, давайце ж будзем верыць, што здаровы розум пераможа, і што сытуацыя, якая склалася, шчасьліва вырашыцца. Давайце верыць, што разумныя сілы ў нас і здаровы розум у тых, хто зараз нас акупуе, пераможа. Давайце і далей працягваць верыць у сацыялізм і дэмакратыю! Вы чуеце гукі страляніны?
З апошняй перадачы Чэхаславацкага радыё пасьля ўварваньня сілаў Варшаўскай дамовы
XS
SM
MD
LG