Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія ўважае аб пакараньні паралізацыяй


У Саудаўскай Арабіі, судзьдзя зьвярнуўся па мэдыцынскую экспэртызу з запытам аб тэхнічнай магчымасьці пашкодзіць асуджанаму пазванок. Суд уважае аб такім пакараньні для абвінавачанага ў зьбіцьці іншага чалавека, у выніку чаго ахвяра засталася спаралізаванай.

Мясцовыя мэдыі паведамляюць, што судзьдзя Сауд бін Сулейман аль-Юсэф зьвярнуўся з гэтым запытам у прынамсі два шпіталі. З аднаго ўжо паступіла адмова, матываваная этычнымі ўважаньнямі.

У Саудаўскай Арабіі дзейнічае ісламскі закон Шарыят. Суды ў краіне пэрыядычна практыкуюць пакараньне "вока за вока", прадугледжанае мусульманскімі сьвяшчэннымі тэкстамі.
XS
SM
MD
LG