Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў загадаў "зьнішчыць" пяцігорскіх нападнікаў


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў наведаў месца тэракту ў горадзе Пяцігорск. У аўторак перад адной з кавярняў гораду была падарваная машына, начыненая выбухоўкай. Выбух параніў 30 чалавек і прычыніў разбурэньне навакольных будынкаў. Прамаўляючы на месцы здарэньня Мядзьведзеў загадаў знайсьці выканаўцаў тэракту, і, у выпадку іх супраціву - "зьнішчыць".

Апошнім часам гвалтоўныя дзеяньні на расейскім Каўказе ўзмацніліся. У адзін дзень з пяцігорскім выбухам, нападнік-самагубца забіў міліцыянта ў Паўночнай Асэтыі. Сёньня невядомыя застрэлілі прынамсі яшчэ аднаго міліцыянта ў Кабардзіна-Балкарыі.
XS
SM
MD
LG