Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Круглянскім раёне зьняважылі Жыценя


У Круглянскім раёне, што на Магілёўшчыне, невядомыя зламысьнікі зьнішчылі чатыры саламяныя стоды. Іх вырабілі да сканчэньня жніва майстры мясцовага клюбу народных рамёстваў.

Паводле крывіцкай традыцыі мясцовыя сяляне саламянымі выявамі, якія называліся Бабамі ўраджаю, віталі свайго бога Жыценя.

Саламяных Баб усталявалі на памежжы Кругляншчыны са Шклоўскім, Бялыніцкім, Магілёўскім і Талачынскім раёнамі. Прастаялі яны нядоўга. Па-майстэрску зробленыя стоды з саломы спалілі. Круглянская міліцыя вядзе пошук зламысьнікаў. Замест зьнішчаных стодаў раённых майстрыхі вырабілі новыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG