Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёўцы пра ГКЧП: “Дзякаваць боку, што амаль мірна ўсё вырашылася”


Апытаньне “Свабоды”: “Ці памятаеце, як успрынялі навіну пра путч і ГКЧП?”. Адказвалі мінакі на вуліцах Магілёва.

Спадар: “З напружаньнем. Зьявіліся нейкія сумневы вялікія: чым гэта ўсё скончыцца, і як будуць разьвівацца падзеі? Чым гэта нам, простым людзям пагражае — вайной, мірам, альбо нечым другім”.

Спадарыня сталага веку: “На маім вяку столькі было гэтых путчаў, дык ужо ня ведаеш, чаму верыць, а чаму — не. Стараесься нічога ня чуць, ня бачыць. І баісься. Баісься цяпер усяго і нават навінаў”.

Спадар сталага веку: “Той хто гэтую акцыю задумваў, то, відаць, спадзяваўся ён на лепшае. Што ў краіне будзе парадак. Я ж, як дзіця вайны, наагул не ўспрымаю гэтых рэвалюцыйных пераўтварэньняў. Гэта зьвязана перадусім з парушэньнем ладу спакойнага жыцьця”.

Спадар: “Я тады служыў на дзяржаўнай службе, й асабліва я не задумваўся над тым, што й дзе. Я выконваў загады, якія мне даваліся”.



Спадар: “Для майго пакаленьня гэта было надзвычайнае здарэньне. Уся гісторыя нашай дзяржавы, а я ўсё ж нарадзіўся ў СССР — падказвае, што любая рэвалюцыя — гэта кровапраліцьце й вайна. Цяпер ўжо цяжка сказаць, ці са страхам мы гэта ўспрынялі. Дзякаваць богу, што не было кровапраліцьця. Дзякаваць боку, што амаль мірна, будзем так казаць, усё вырашылася”.

Спадар: “У той час я быў ня надта сталым, толькі школу скончыў. Палітыкай не цікавіўся. Цяпер жа магу сказаць, што для мяне цяпер путч. Гэта было дужа кепска, то бок ён быў незаконным. Дзяльба ўлады адбылася. Нічога добрага ад яе не атрымалася”.

Спадар:
“Я да ГКЧП ставіўся з павагай. Я меркаваў, што гэтага балбатуна Гарбачова прыбяруць і паставяць на месца”.

Спадар: “Дужа дрэнна. Можа быць, путчам нечага б і дамагліся, аднак хто яго ведае. Мной ён нармальна не ўспрымаецца. Памятаю тыя дні, калі “Лебядзіная возера” круцілася, й на душы было неспакойна — вось гэта было”.

Спадар: “Адмоўна. Я зразумеў, што ўсё ідзе да развалу Саюза, а я да гэтага па сёньня стаўлюся адмоўна. Парадку яны б не маглі навесьці. Проста намагаліся яны нешта зрабіць наагул незразумелае, але ў іх не атрымалася”.

Спадар:
“З насьцярожанасьцю. Гэтага ня трэба было рабіць. Страху вялікага не было. Я ім проста ня верыў”.
XS
SM
MD
LG