Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан адзначае Дзень незалежнасьці


У Аўганістане сёньня адзначаюць угодкі вызваленьня краіны ад брытанскага панаваньня ў 1919 годзе. Сёньня прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай наведаў цырымонію прысьвечаную падпісаньню 19 жніўня 1919 году пагадненьня ў Равалпіндзі, якое замацавала незалежнасьць краіны. Сьвяткаваньне наведаў таксама галоўнакамандуючы амэрыканскім вайсковым кантынгентам у Аўганістане генэрал Дэвід Пэтрэўс.

Афіцыйныя сьвяточныя мерапрыемствы праводзіліся ў сьціслым фармаце, з-за асьцярогаў наконт магчымых тэрактаў. Падчас урачыстых мерапрыемстваў 2008 году талібы зьдзейсьнілі замах на прэзыдэнта краіны Гаміда Карзая.
XS
SM
MD
LG