Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку запрасілі на эканамічны форум


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнты Беларусі, Вугоршчыны, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Ўкраіны запрошаныя на Х Міжнародны эканамічны форум "Транспамежнае супрацоўніцтва. Погляд у будучыню", які 7-8 кастрычніка пройдзе ў Трускаўцы (Львоўская вобласьць Украіны).

Паводле афіцыйнага сайту Драгобыцкай раённай дзяржаўнай адміністрацыі, 7 кастрычніка на адкрыцьці форуму выступяць прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і кіраўнікі дзяржаў-удзельніц, перадае БелаПАН.

Згодна з праграмай форуму, у гэты ж дзень пройдзе пленарнае пасяджэньне "Транспамежнае супрацоўніцтва: будучыня супрацоўніцтва ва Ўсходняй Эўропе і краінах СНД". Мадэратарам на пасяджэньні будзе віцэ-прэм'ер Украіны Сяргей Цігіпка.
XS
SM
MD
LG