Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банаўскасу падоўжылі тэрмін затрыманьня


Лайманас Банкаўскас. фота: В.Балкунас, lrytas.lt

Лайманас Банкаўскас. фота: В.Балкунас, lrytas.lt

Сёньня было прынятае рашэньне падоўжыць яшчэ на два месяцы тэрмін затрыманьня Лайманаса Банкаўскаса, чыноўніка высокага рангу Віленскай паліцыі, затрыманага ў Беларусі па падазрэньні ў кантрабандзе наркотыкаў.

"Мы атрымалі пакуль яшчэ афіцыйна не пацьверджаныя дадзеныя аб тым, што тэрмін затрыманьня падоўжаны на два месяцы", — сказаў амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, як паведамляе DELFI.

Ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Л.Банкаўскас быў затрыманы ля беларуска-літоўскай мяжы з наркотыкамі. У апэрацыі па яго затрыманьні ўдзельнічалі ня толькі супрацоўнікі мытні, але і службы бясьпекі Беларусі.
XS
SM
MD
LG