Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крычаў: суд узяўся разглядзець пазоў журналіста супраць міліцыянтаў


Уладзімер Кудраўцаў
Уладзімер Кудраўцаў
Крычаўскі раённы суд прыняў да разгляду скаргу выдаўца незалежнай крычаўскай газэты "Вольны горад" Уладзімера Кудраўцава. Журналіст вінаваціць трох супрацоўнікаў раённай міліцыі ў беспадстаўнай канфіскацыі 297 асобнікаў апошняга нумара яго выданьня. Акрамя таго скаржнік просіць вызначыць асобу ў цывільным, якая ўдзельнічала ў затрыманьні кур’ера газэты.

Уладзімер Кудраўцаў хоча спагнаць з раённага аддзелу ўнутраных спраў 5 мільёнаў рублёў за парушэньне асабістых немаёмасных правоў, замацаваных у Канстытуцыі: права на свабоду меркаваньняў, перакананьняў і іх свабоднае выказваньне, права на распаўсюджваньне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі.

На 31 жніўня судзьдзя Антаніна Качанава выклікала Уладзіміра Кудраўцава ў суд.

“Зразумела, што яны наагул не хацелі б разглядаць скаргу, але мы выканалі ўсе фармальныя заўвагі, якія выставіла нам судзьдзя. Нават міліцыя засьведчыла свой пратакол, на падставе якога былі арыштаваныя газэты. Гэта своеасаблівы цуд, аднак мы ведаем, што наша судовая сыстэма спалітызаваная”, — зазначае Ўладзімер Кудраўцаў.

На пачатку жніўня судзьдзя Антаніна Качанава спыніла працэдуру падрыхтоўкі да разгляду скаргі Кудраўцава й запатрабавала, каб цягам дзесяці дзён ён засьведчыў у міліцыі копію пратаколу і пацьвердзіў, што газэта "Вольны горад" існуе ў Крычаве, і што менавіта ён яе выдавец.

Міліцыянты канфіскавалі газэту, затрымаўшы кур’ера зь ёю 9 чэрвеня.

Галоўнай тэмай арыштаванага нумару быў артыкул "НТВ зьнішчыла рэпутацыю прэзыдэнта Лукашэнкі" з камэнтаром Паўла Шарамета пра скандальны фільм "Хросны Бацька".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG