Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яблычны Спас у Беларусі


Сёньня праваслаўныя вернікі адзначаюць сьвята Праабражэньня Гасподняга, якое ў народзе таксама завецца Яблычным Спасам.

У гэты дзень у храмах праходзіць літургія і сьпяваецца канон. Сьвятары апранаюць белае адзеньне, якое сымбалізуе Боскае сьвятло, якое зыходзіла ад Хрыста на гары Фавор, а пасьля службы асьвячаюць плады новага ўраджаю. На Яблычны Спас было прынята раздаваць асьвячоныя плады бедным і хворым, а да асьвячэньня есьці яблыкі і ўсю агародніну, апрача агуркоў, не дазвалялася.

Чарга на асьвячэньне яблыкаў ля Сьвята-духава катэдральнага сабора


Асьвячаюць ня толькі яблыкі

Бацюшка асьвячае яблыкі


Ля Петрапаўлаўскай царквы


Чэргі на асьвячэньне сёньня будуць увесь дзень
XS
SM
MD
LG