Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кітаі у выніку тэракту загінулі сем чалавек


Сем чалавек загінулі і ня менш чым чатырнаццаць параненыя пры выбуху у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітаю.

Паводле мясцовых уладаў, адбыўся выбух аўтамабіля. Выбух ррасцэньваецца як тэракт.

“Паліцыя затрымала падазраваных на месцы. Працягваецца сьледзтва. Групе нягоднікаў не ўдасца сарваць разьвіцьцё Сіньцзяну. Агульная сытуацыя ў Сіньцзяне добрая”, -- сказала прадстаўнік уладаў.

Летась у Сіньцзян-Уйгурскім раёне адбыліся буйныя забурэньні на нацыянальнай глебе. Ахвярамі сутыкненьняў паміж уйгурамі і этнічнымі кітайцамі былі каля 200 чалавек.
XS
SM
MD
LG