Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі генэральны консул наведаў затрыманага Банкаўскаса


Лайманас Банкаўскас. фота: В.Балкунас, lrytas.lt
Лайманас Банкаўскас. фота: В.Балкунас, lrytas.lt
Паводле зьвестак BNS, атрыманых з дыпляматычных крыніцаў, затрыманы ў Беларусі ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманас Банкаўскас адмаўляе прад'яўленыя яму падазрэньні ў кантрабандзе наркотыкаў.

Літоўскі генэральны консул у Гродне Рымантас Латакас увечары 18 жніўня сустрэўся з затрыманым ў Беларусі ротным камандзірам муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманасам Банкаўскасом, гэтую інфармацыю пацвердзіў МЗС Літвы.

Паводле зьвестак BNS, атрыманых з дыпляматычных крыніцаў, Банкаўскас адмаўляе прад'яўленыя яму падазрэньні ў кантрабандзе наркотыкаў.

"Мы будзем уважліва сачыць за працэсам, будзем дамагацца забесьпячэньня правоў затрыманага, мы гатовыя даць усемагчымую консульскую дапамогу", -- сказаў BNS прэс-сакратар МЗС Раландас Качынскас, аднак ён не стаў больш падрабязна распавядаць пра сустрэчу Латакаса з Банкаускасом.

Паводле словах Качынскаса, з улікам асаблівасьцяў службы затрыманага, дыпляматы просяць стварыць для яго адпаведныя умовы ў месцы яго утрыманьня пад вартай.

Латакас у эфіры тэлеперадачы ЛТВ "Панарама" сказаў, што Банкаўскас адчувае сябе невінаватым. "Чалавек адчувае сябе невінаватым. На яго думку, наркотыкі ці што там яму падсунулі, быў такі пакецік, па яго словах. Чалавек цьвёрда стаіць на сваім, лічыць, што яго падставілі", -- сказаў дыплямат.

Праз Латакаса Банкаўскас перадаў ліст родным.

Як паведамляюць афіцыйныя беларускія крыніцы, у затрыманага ў панядзелак пасьля абеду літоўскага паліцэйскага беларускія памежнікі знайшлі 45,5 грамаў амфэтаміну.

Па словах прадстаўніка Ашмянскай мытні Ўладзімера Данілевіча, Банкаўскас спрабаваў завезьці наркотыкі ў Беларусь.

Паводле папярэдніх дадзеных, Банкаўскасу прад'яўленыя падазрэньні па 228 артыкуле КК Беларусі -- кантрабанда наркотыкаў. За гэта яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG