Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ЗША дэпартавалі 400 тысяч нелегальных эмігрантаў


Са Злучаных Штатаў летась было дэпартавана прыблізна 400 тысяч нелегальных эмігрантаў.

Як паведамляе Дэпартамэнт унутранай бясьпекі, каля 130 тысяч зь іх так альбо інакш былі зьвязаныя з крымінальным сьветам. Большасьць высланых нелегалаў – грамадзяне Мэксыкі.

Паводле дадзеных, цяпер на тэрыторыі ЗША знаходзяцца больш яу 11 мільёнаў не зарэгістраваных афіцыйна эмігрантаў, многія зь іх выхадцы з краінаў Лацінскай Амэрыкі.

Шэраг амэрыканскіх палітыкаў выступілі за ўнясеньне папраўкі ў Канстытуцыю, якая б скасавала наданьне грамадзянства ЗША кожнаму, хто нарадзіўся на тэрыторыі ЗША, нягледзячы на эміграцыйны статус іх бацькоў.
XS
SM
MD
LG