Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН абмяркоўваюць дапамогу Пакістану


Прадстаўнікі дзяржаў – членаў ААН абмяркуюць сёньня шляхі фінансавай і іншай дапамогі Пакістану, які пацярпеў ад стыхійнага бедзтва. Чакаецца, што ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку выступіць Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, які праінфармуе пра вынікі свайго візыту ў Пакістан.

Раней было заяўлена, што для першачарговай дапамогі 20 мільёнам пацярпелых патрэбна 460 мільёнаў даляраў, аднак па стану на сераду (18 жніўня) пакуль што сабрана толькі палова патрэбнай сумы.

Тры тыдні няспынных дажджоў прывялі да разбуральных паводак, у выніку якіх найменш як 1400 чалавек загінулі.
XS
SM
MD
LG