Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інданэзіі ад сёньня завялі жаночыя вагоны


Вагоны толькі для жанчын можна знайсьці ад чацьвярга пакуль на маршруце са сталіцы, Джакарты ў Багор. Сядзеньні ў іх ружовага колеру , разьмяшчаюцца яны напачатку і ў канцы цягніка. Паводле прадстаўніка мясцовай чыгункі, якога цытуе AFP, мэта гэтага новаўвядзеньня “палепшыць сэрвіс і абараніць жанчын ад сэксуальных дамагальніцтваў у публічным транспарце”. У Інданэзіі жыве найбольшая ў сьвеце мусульманская папуляцыя, каля 200 мільёнаў чалавек. Але дагэтуль мужчыны і жанчыны не падзяляліся да такога ўзроўню, як напрыклад у больш кансэрватыўнай Савудаўскай Арабіі.

Жанчынам ў Інданэзіі між тым пакінулі выбар: яны могуць добраахвотна ехаць у “аднаполым”вагоне, або сесьці ў звычайны.
XS
SM
MD
LG