Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваслаўныя хочуць аднавіць сваю царкву ў раёне трагедыі 11 верасьня


Амэрыканская япархія Эладзкай праваслаўнай царквы просіць улады Нью Ёрку аднавіць царкву, якая пацярпела падчас тэрактаў 11 верасьня 2001 года. Сьвятар Алекс Карлуцас падкрэсьлівае, што закон пра свабоду вераспавяданьня дазваляе прадстаўнікам любой рэлігіі пабудаваць на гэтым месцы культавы будынак. Як паведамляе кампанія “Фокс Ньюс” япархія папракае ўлады тым, што яны хочуць пабудаваць на месцы трагедыі мячэць і забываюць пра аднаўленьне маленькай царквы Сьвятога Мікалая, якая была разбураная ў выніку падзеньня адной зь вежаў-блізьнятаў.
XS
SM
MD
LG