Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цімашэнка прапануе мараторый на павышэньне пэнсійнага веку жанчын


Блёк Юліі Цімашэнкі прапануе абвясьціць мараторый на павышэньне пэнсійнага узросту для жанчын ва Украіне. Адпаведны законапраект зарэгістраваны на сайце Вярхоўнай Рады Украіны ў сераду.

Раней украінскія ўлады прынялі забавязаньне перад Міжнародным валютным фондам рэфармаваць пэнсійную сістэму з мэтай яе фінансавага аздараўленьня, у прыватнасьці, павялічыць патрэбны для пэнсіі стаж i зраўняць тэрміны выхаду на пэнсію жанчын i мужчын.
У сувязі з гэтым прадугледжваецца паступовае павелічэньне пэнсійнага ўзросту для жанчын да ўзроўню мужчын -- з 55 да 60 гадоў, пры паступовым падвышэньні на шэсць месяцаў штогод ужо ад 2010 году.
XS
SM
MD
LG