Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя высылае цыганоў у Румынію і Баўгарыю


З Францыі сёньня будуць накіраваныя самалётам у краіны свайго паходжаньня першыя зь сямісот румынскіх і баўгарскіх цыганоў. Пра іх дэпартацыю Францыя паведаміла на мінулым тыдні. Улады пайшлі на такі крок у рамках абвешчанай «вайны са злачыннасьцю». Тысячы цыганоў з Румыніі і Баўгарыі, якія знаходзяцца ў Францыі нелегальна, абцяжарваюць грамадзян жабрацтвам , улады гавораць і пра іх уцягненьне ў гандаль людзьмі і іншую крымінальную дзейнасьць.

Крокі французкага ўраду выклікалі крытыку ў абедзьвюх балканскіх краінах, а таксама ў шэрагах праваабаронцаў і апазыцыі, якая гаворыць пра «дзяржаўны расізм». Парыж, аднак, сьцьвярджае, што гэтыя захады адпавядаюць нормам Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG