Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абнародаваны сёлетні Індэкс рызыкі харчовай бясьпекі


Аўганістан і дзевяць афрыканскіх краінаў узначальваюць сёлетні сьпіс Індэксу рызыкі харчовай бясьпекі. Такія вынікі дасьледаваньня больш як 160 эканомік, праведзеных брытанскай фірмай Maplecroft. Фірма ў супрацоўніцтве з Сусьветнай харчовай праграмай ААН ацэньвала сытуацыю паводле 12 фактараў. Сярод іх -- вытворчасьць збожжавых, ВУП на душу насельніцтва, рызыка экстрэмальных зьяў надвор’я, якасьць сельскагаспадарчых інфраструктур, эфэктыўнасьць ураду. Дзесяць краін былі ацэненыя як экстрэмальна рызыкоўныя : Аўганістан , Конга, Бурундзі, Эрытрэя, Судан, Этыёпія, Ангола, Лібэрыя, Чад і Зымбабвэ. Найлепшая сытуацыя ў галіне харчовай бясьпекі ў Паўночнай Амэрыцы і Заходняй Эўропе. Найлепшы індэкс у Фінляндыі, потым ідуць Швэцыя, Данія і Нарвэгія.
XS
SM
MD
LG