Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў далучаецца да Лукашэнкі


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў распачынае ў чацьвер дзяржаўны візыт у Армэнію. У аўторак туды з прыватным візытам прыбыў беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка.

У пятніцу абодва лідэры прымуць удзел у саміце АДКБ. Чакаецца, што галоўнай яго тэмай будзе абмеркаваньне сытуацыі ў Кіргізстане. Ці адбудзецца двухбаковая сустрэча Лукашэнкі і Мядзьведзева перад самітам АДКБ, ці цягам яго – невядома.

На чацьвер у Мядзьведзева заплянаваныя сустрэчы з армянскім кіраўніцтвам, па выніках якіх плянуецца падпісаньне шэрагу пагадненьняў. Сярод іх – дамова аб падаўжэньні тэрміну арэнды расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Армэніі на 24 гады – да 2044 году.
XS
SM
MD
LG