Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран адмаўляецца весьці перамовы з ЗША


Тэгеран асудзіў выказваньні прадстаўнікоў Пэнтагону, паводле якіх, Вашынгтон не выключае магчымасьці ваеннага ўдару на Іран. Выканаўца абавязкаў прадстаўніка Ірану пры ААН разаслаў сёньня лісты генэральнаму сакратару і старшыню рады бясьпекі Арганізацыі, у якіх цытуюцца адпаведныя пагрозы з боку ЗША.

Тым часам вярхоўны лідэр Ірану Аятала Алі Хамэнэі заявіў у інтэрвію іранскаму тэлебачаньню, што Тэгеран ня будзе весьці перамовы з Вашынгтонам у атмасфэры пагрозаў. Міжнародная супольнасьць падазрае Іран у тайнай распрацоўцы ядзернай зброі. Тэгеран гэтыя закіды адкідае.
XS
SM
MD
LG