Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея пагражае Румыніі крокамі ў адказ


Расея скрытыкавала рашэньне румынскіх уладаў дэпартаваць першага сакратара расейскага пасольства ў Бухарэсьце. Гэты крок быў рэакцыяй Румыніі на арышт у Маскве супрацоўніка румынскага пасольства, якога абвінавацілі ў шпіянажы. Масква раней засьцерагла афіцыйны Бухарэст ад высылкі расейскага дыплямата, які, паводле слоў Крамля, у адрозьненьне ад свайго румынскага калегі – ня быў усьведчаны ў незаконнай дзейнасьці.

МЗС Расеі заявіў, што ў яго складаецца ўражаньне, што Бухарэст наўмысна "атручвае атмасфэру" ў расейска-румынскіх дачыненьнях. Масква пакінула за сабой права на дадатковыя крокі ў адказ.
XS
SM
MD
LG