Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі разьбіўся самалёт часоў Карэйскай вайны


У Кітаі разьбіўся паўночнакарэйскі самалёт, паведамляе афіцыйнае кітайскае агенцтва Сіньхуа. Пілёт загінуў на месцы. Аварыя здарылася ў 200 кілямэтрах ад мяжы Кітаю з КНДР. Паўднёва-карэйскае агенцтва Ёнгап паведамляе, са спасылкай на неназваныя крыніцы ў кітайскай выведцы, што пілёт спрабаваў уцячы з Паўночнай Карэі.

Самалёт МіГ 15, якім кіраваў пілёт, дагэтуль выкарыстоўваецца паўночнакарэйскімі войскамі ў якасьці трэніровачнага. Апошні сэрыйны выпуск гэтай мадэлі быў у 1959 годзе.
XS
SM
MD
LG