Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За віншаваньні з днём абвяшчэньня незалежнасьці прыпісваюць самаўпраўства


Васіль Палякоў

Васіль Палякоў

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў быў выкліканы сёньня ў Цэнтральны райадзьдзел міліцыі. Старшы інспэктар адзьдзелу прафіляктыкі Ўладзіслаў Шукель склаў на яго адміністрацыйны пратакол за самаўпраўства, які будзе накіраваны ў суд.

У пратаколе інспэктар Шукель пазначыў, што спадар Палякоў раздаваў улёткі “інфармацыйна-віншавальнага характару”.

Васіль Палякоў: “Падставай паслужыла тое, што 27 ліпеня, у дзень 20-х угодкаў абвяшчэньня беларускай незалежнасьці, я і іншыя актывісты павіншавалі гараджанаў з гэтай выбітнай датай. Мы раздалі ім адмысловыя віншавальныя паштоўкі ад імя рэгіянальнай рады дэмакратычных сілаў. Цяпер мяне абвінавачваюць у самаўпраўстве – наўпрост, у дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Акурат у дзень гадавіны абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі палітыка Палякова і чатырох іншых актывістаў затрымлівала міліцыя. У пастарунку іх апыталі й адпусьцілі. Цяпер вось спахапіліся і сталі прыпісваць самаўпраўства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG