Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава забараніла візыты сэрбскіх палітыкаў


Кіраўніцтва Косава забараніла сэрбскім палітыкам прыяжджаць у самаабвешчаную рэспубліку з афіцыйнымі візытамі. Урадоўцы Сэрбіі па-ранейшаму змогуць наведваць гэтую тэрыторыю, як прыватныя асобы, але пры ўмове, што ня будуць рабіць палітычных заяваў. У адваротным выпадку, яны будуць "арыштаваныя і дэпартаваныя", заявіў прэсавы сакратар косаўскага ўраду Мэмлі Красьнікі.

Забарона ў першую чаргу можа закрануць заплянаваны на пятніцу візыт сэрбскага міністра у пытаньнях Косава – Горана Богданавіча.

Міністар унутраных спраў Косава Байрам Рэжэпі патлумачыў гэтае рашэньне тым, што сэрбскія ўрадоўцы "неаднаразова злаўжывалі сваімі візытамі". У ліпені Міжнародны суд ААН пастанавіў, што абвяшчэньне Прышцінай сваёй незалежнасьці не супярэчыла міжнароднаму праву. Бялград настойвае на тым, што Косава застаецца сэрбскай правінцыяй.
XS
SM
MD
LG