Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява Прыходзькі зроблена па прамым указаньні Мядзьведзева


Дзьмітрый Мядзьведзеў

Дзьмітрый Мядзьведзеў

Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Крамля Аляксей Громаў пацьвердзіў, што Масква можа апублікаваць стэнаграмы з абяцаньнямі прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю.

Громаў абверг паведамленьні некаторых інтэрнэт-выданьняў аб тым, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў нібыта быў незадаволены выказваньнямі свайго памочніка Сяргея Прыходзькі на гэтую тэму і пра нібыта наяўныя рознагалосьсі ў кіраўніцтве Расеі па гэтым пытаньні, перадае РИА Новости.

"Так званая кампэтэнтная крыніца, якая паведаміла розным СМІ пра нібыта незадаволенасьць прэзыдэнта Расеі заявай Сяргея Прыходзькі адносна абяцаньня прэзыдэнта Беларусі прызнаць Рэспубліку Абхазія і Рэспубліку Паўднёвая Асэтыя, а таксама магчымасьці публікацыі адпаведнай часткі стэнаграмы пасяджэньня АДКБ, - ня мае рацыі і мэтанакіравана ўводзіць СМІ ў зман" , - заявіў сёньня журналістам А.Громаў.

"Гэта можа быць зроблена", - падкрэсьліў намесьнік кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі, кажучы аб публікацыі стэнаграмы.

А крыніца, зразумела, беларуская, і нават зразумела хто - некампэтэнтная, інакш, яна б ведала, што адміністрацыя прэзыдэнта Расеі, іншыя зьнешнепалітычныя структуры працуюць выключна па ўказаньні прэзыдэнта Расеі, дадаў Громаў.

"І заява Прыходзькі зроблена па прамым указаньні прэзыдэнта Расеі. Інакш быць ня можа", - адзначыў Громаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG