Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Пакістану завяраюць, што дапамога ня трапіць экстрэмістам


Улады Пакістану заявілі, што дапамога, якую атрымлівае краіна ад усясьветнай супольнасьці, не патрапіць у рукі экстрэмістаў.

Раней ААН заявіла, што ўжо атрымала ад усясьветнай супольнасьці прыблізна палову з 459 мільёнаў даляраў, неабходным для неадкладнай дапамогі пацярпелым ад паводак.

З Пакістану прыходзяць зьвесткі пра напады на грузавікі з прадуктамі. Улады паўночна-заходніх правінцый папярэдзілі пра магчымы голад, паколькі фэрмэрам няма чым засяваць палі.
XS
SM
MD
LG