Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны суд над удзельнікамі конкурсу малюнкаў


У Салігорску 24 жніўня адбудзецца суд над маладафронтаўцамі за конкурс малюнкаў на асфальце.

Моладзевыя актывісты зьбіраліся ладзіць гэты конкурс 27 ліпеня да гадавіны абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі. Аднак як толькі ўдзельнікі пачалі маляваць крэйдай на асфальце, міліцыянты затрымалі Івана Шылу, Аляксея Валабуева, Рыгора Астапеню, Андруся Тычыну, Ільлю Нагорнага, Сяргея Герановіча.

На кожнага з шасьці затрыманых міліцыянты склалі па два пратаколы: за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве й за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG