Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бясьсьмертны ня выключыў магчымасьць транспартыроўкі вэнэсуэльскай нафты па трубе


Раман Бясьсмертны
Раман Бясьсмертны
Амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны ня выключыў у пэрспэктыве магчымасьць транспартыроўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь трубаправодным транспартам.

"Калі аб'ёмы будуць дазваляць транспартаваць ня толькі чыгуначным транспартам, а камбінаваным спосабам - (чыгункай і па трубе), то Ўкраіна на гэта пойдзе ", - адзначыў амбасадар падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску, перадае Інтэрфакс.

У гэтым выпадку Ўкраіна будзе зыходзіць з эканамічнай мэтазгоднасьці і эфэктыўнасьці. Кажучы пра выгаднасьць праекта па транспартыроўцы вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь, украінскі дыплямат сказаў:

"Калі б гэта было ня выгадна, то гэтага б ніхто не рабіў. Гэта датычыцца і перавалкі нафты ў порце і транспартыроўкі чыгуначным транспартам ", - заявіў амбасадар Украіны.

Амбасадар таксама заявіў, што ня бачыць падстаў для ўвядзеньня мыта на імпартаваныя нафтапрадукты, у тым ліку зь Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG