Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяву аб каардынацыі сумесных дзеяньняў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі прынялі ўдзельнікі круглага стала па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. 24 жніўня а 15 гадзіне у сядзібе БНФ адбудзецца ўрачыстае падпісаньне гэтага дакумэнта.

У пасяджэньні бралі ўдзел лідэр Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, прадстаўнік БХД Дзяніс Садоўскі, прадстаўнік Алеся Міхалевіча Мікіта Красноў, намесьнік старшыні руху "За свабоду" Віктар Карняенка, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і прадстаўнік партыі "Справядлівы сьвет" Валер Ухналёў.

"Мы дамаўляемся каардынаваць свае дзеяньні, каб дамагчыся свабодных выбараў - вылучэньня ў выбарчыя камісіі, зьмены выбарчага заканадаўства, правядзеньня назіраньня і арганізацыі вулічнага ціску, пратэсту супраць фальсыфікацый. Мы дамовіліся, што абмяркуем пытаньне аб стварэньні каардынацыйнага цэнтра, каб разам выконваць гэтыя задачы", - паведаміў Мікола Статкевіч.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG