Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Берасьцейскую вясну" зноў не зарэгістравалі


Уладзімер Вялічкін

Уладзімер Вялічкін

У чарговы раз улады не зарэгістравалі праваабарончае аб'яднаньне "Берасьцейская вясна".

Памылкі, выяўленыя ўпраўленьнем юстыцыі падчас мінулай спробы зарэгістравацца, цяпер былі выпраўленыя. Аднак чыноўнікі знайшлі іншыя прычыны.

Паводле старшыні рады "Берасьцейскай вясны", Уладзімера Вялічкіна, чыноўнікі ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму заяўляюць, што адзін з заяўнікоў арганізацыі нібыта мае недакладна ўказаны адрас жыхарства.

"Берасьцейская вясна" намагаецца атрымаць рэгістрацыю з 2006 году.
XS
SM
MD
LG