Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы губэрнатар ў ЗША адказвае за карупцыю


Былы губэрнатар амэрыканскага штату Ілінойс Род Благоевіч прызнаны вінаватым у адным з 24 пунктаў абвінавачваньня. Супраць Благоевіча распачаты працэс па абвінавачваньні ў карупцыі. Паводле абвінавачваньня Благоевіч, знаходзячыся на пасадзе, рэгулярна браў хабар. Так, сярод іншага спрабаваў прадаць месца ў амэрыканскім Сэнаце, якое вызвалілася пасьля абраньня Барака Абамы прэзыдэнтам. Аднаму зь дзіцячых шпіталёў адмаўляўся выдаць датацыю, пакуль яго кіраўніцтва не ахвяруе на выбарчую кампанію дэмакратычнай партыі 50 тысяч даляраў. Тым не менш у большасьці пунктаў абвінавачаньня судовыя прысяжныя не прыйшлі да згоды, таму чакаецца новы працэс.
XS
SM
MD
LG