Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Празе вырашылі прыбраць бяздомных з цэнтра


Праская гарадзкая рада ўчора ўхваліла плян , паводле якога на ўскрайку сталіцы будзе створаны лягер для бяздомных, куды іх будзе адвозіць спэцыяльная каманда паліцыі. Бяздомным будуць прапаноўваць магчымасьць харчаваньня, начлегу, а таксама працу, галоўным чынам па прыборцы вуліц і ўтрыманьні зялёнай зоны. Апазыцыя і недзяржаўныя арганізацыі плян крытыкуюць як узор так званай сацыяльнай інжынэрыі.

У Празе налічваюць прыблізна 3500 бяздомных. Дагэтуль дапамогу яны атрымліваюць ад харытатыўных арганізацыяй, як правіла, у цэнтры гораду, каля галоўнага вакзалу. Начлег бяздомным прапануюць і спэцыяльна абсталяваныя батэлі, гатэлі на караблях, што швартуюцца на рацэ Влтава, але за начлег там трэба заплаціць прыблізна 1 даляр.
XS
SM
MD
LG