Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сочы сустрэнуцца чатыры прэзыдэнты


У Сочы сёньня пройдзе сустрэча чатырох прэзыдэнтаў : Расеі – Дзьмітрыя Мядзьведзева, Аўганістану – Хаміда Карзая, Пакістана – Асіфа Зардары і Таджыкістана – Эмамалі Рахмона. Ключавымі тэмамі перамоваў стануць стабілізацыя абстаноўкі ў Аўганістане , барацьба з тэрарызмам і наркагандлем. Прэзыдэнты таксама плянуюць прыняць сумесны зварот да сусьветнай супольнасьці з заклікам аб дапамозе Пакістану, які пацярпеў ад паводкі. Сустрэча працягнецца некалькі гадзінаў і з улікам надыходу мусульманскага месяцу Рамадан адбудзецца без застольля.

Сёньня ж пачынаецца двухдзённы рабочы візыт прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона ў Расею.
XS
SM
MD
LG