Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Напад на турэцкае пасольства скончыўся затрыманьнем


У Тэль Авіве затрыманы чалавек, які ўчора захапіў закладнікаў ў будынку пасольства Турцыі. Паводле МЗС Турцыі, затрыманы меў пры сабе нож, цацачны пісталет і каністру з бэнзынам. Ён патрабаваў прадаставіць яму палітычны прытулак у Турцыі. Ізраіль заявіў, што затрыманы – палестынец Надзім Інджаз, які жыў у горадзе Рамалах на Заходнім беразе Ярдану. Нядаўна ён выйшаў з турмы, дзе адбываў пакараньне за напад у 2006-м годзе на брытанскае пасольства, дзе таксама патрабаваў прытулку.
XS
SM
MD
LG